31 октября 2017, 18:22

Виктор Мартинович в статье для budzma.by рассказал про наш локальный «дьяволов бал», когда за одну октябрьскую ночь была уничтожена сотня представителей национальной интеллигенции.

Свой испуг автор оправдал не тем, как быстро забылись имена жертв, и не тем, как медленно они возвращаются. Автор отмечает, что ровно те же события с легкостью могут повториться сегодня.

В подтверждение своих слов, Мартинович представил наиболее характерные комментарии в соцсетях на новость о задержании, осуждении и казни членов Союза беларуских писателей и ПЕН-центра осенью 2017 года.

“Вы ж самі разумееце'.

“Гэта тое самае, калі б Пушкіна расстралялі за любоў да рускай мовы' (камент прыбраны за парушэнне правілаў дыскусіі).

“Дык а што тут спрачацца? Падследныя прызналі сваю віну. Прынамсі, частка. Пра тых, хто не прызнаў віну, ёсць пісьмовыя паказанні тых, хто прызнаў. Факт супрацьпраўнай дзейнасці, якая стварала пагрозу існавання грамадства, цалкам даказаны. Што тут каментаваць? Далі б мне маўзэр — сам бы пайшоў караць гаўнюкоў'.

“Усё лагічна. Яны былі нацыяналісты. Пісалі кніжкі на беларускай мове. Вы хацелі б, каб вашыя дзеці вучыліся ў школе на беларускай мове? Праходзілі фізіку і хімію на беларускай мове? Вы хаця б ведаеце, як Кашчэй Бяссмертны будзе на гэтым дыялекце? “Здыхлік Неўміручы'! Дык што гэта за такое? Гэта здзек з баек Крылова, а не мова. Ці, можа, вы чакаеце, каб вас выганялі з працы за тое, што вы не здалі кваліфікацыйны экзамен? Каб пашпарты адабралі і выдавалі толькі тым, хто таксама нацдэм? Як у Латвіі і Эстоніі? Бандэраўскую хунту трэба душыць у зародку'.

“Не згодная з папярэднім каментатарам. На беларускай мове спявалі “Песняры', на ёй напісаная паэма “Бандароўна', яе нам выкладалі ў школе, і ніхто ад гэтага бандэраўцам не вырас. Але мы нічога не ведаем пра гэтую справу. Занадта мала інфармацыі, каб абвінавачваць следства ў тым, што былі нейкія перагіны. Калі-небудзь мы даведаемся болей і, я ўпэўненая, зразумеем, што без гэтага было немагчыма'.

“Шаноўныя “сведаміты'! Вы чыталі хаця б фармулёўкі судовых выракаў? Майсей Кульбак асуджаны як чалец “нацыянал-фашысцкай яўрэйскай арганізацыі'. Міхась Зарэцкі прысуджаны да смерці як “актыўны член нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі'. Алесь Дудар пакараны за ўдзел у “антысавецкай аб'яднанай шпіёнска-тэрарыстычнай нацыянал-фашысцкай арганізацыі'. Фашызм паўсюды ў Еўропе забаронены і караецца вельмі жорстка. Не кажучы ўжо пра тэрарызм. Гэтых субчыкаў узялі ў момант, калі яны рыхтавалі тэракты фашысцкага кшталту, гэта ёсць у афіцыйных дакументах, у сапраўднасці і падставовасці якіх сумнявацца не даводзіцца. Дык каго вы бароніце? Фашыстаў? Тэрарыстаў? Сорамна мусіць быць тым, хто ўступаецца за гэткіх “герояў'!'

“Хацеў бы прыяднацца да папярэдняга выказаўшагася. А што калі б яны на плошчу гранатку прынеслі? У час, калі там сабраўся народ?'

“Национализм отвратителен в любых формах. Добро не имеет границ и языков. Расстрелять можно было бы уже за одно подозрение в нацдемщине, и это было бы гуманно'.

“У іх было права на абарону. Яны ім не скарысталіся. Чаму іх бяруцца бараніць фарумчане?'

“Прысуд быў вынесены цалкам па законе. У нас у законе прадугледжваецца смяротнае пакаранне за тое, у чым яны абвінавачваліся (так сказалі па радыё ў маршрутцы). Выязная сесія ваеннай калегіі Вярхоўнага суда вынесла рашэнне цалкам законна. Само існаванне выязной сесіі таксама законнае. Там дзе гавораць законы, грамадзяне павінныя сядзець цішком, бо воля закона вышэйшая за волю грамадзян'.

“Яны сазналіся. Аднаго гэтага дастаткова'.

“У Кіеве таксама ўсё пачыналася з вершыкаў. Паэт мусіць успяваць прыгажосць жанчыны, пісаць пра любоў, пра моц роднай прыроды. Пачытайце Цютчава і Фета. Вось, услухайцеся ў гэтыя словы:

Как грустны сумрачные дни
Беззвучной осени и хладной!
Какой истомой безотрадной
К нам в душу просятся они!

Но есть и дни, когда в крови

Золотолиственных уборов

Горящих осень ищет взоров
И знойных прихотей любви.

Я нешта не прыпамінаю ў напісаным гэтымі таварышамі нечага роўнага'.

“Учора ўвечары ў нас адбываўся вобшук у Пятра з трэцяга паверха. Усе суседзі адразу ўздыхнулі з палёгкай, бо ў яго быў доўгі “Форд Скорпіа' і паркаваўся ён на ім як мудак. Сёння па пад'ездзе прайшоўся ўчастковы і сказаў, што віна Пятра даказаная. Пётр — польскі шпіён. Вы зразумейце: невінаватых не бяруць. Калі ты чэсны чалавек, ты можаш быць цалкам спакойны. “Віна даказаная', а таму нармальным людзям няма пра што клапаціцца. Ёсць суд, ёсць следства. На любым з гэтых этапаў цалкам выключаецца магчымасць памылкі. Нават калі на цябе нехта напісаў ананімку. За тое, што ты паркаваўся як мудак'.

Заканчивает свою статью Виктор Мартинович следующим пассажем: «Вы говорите, что вам нужны дополнительные аргументы, чтобы вернуться к результатам референдума 1996 года, в котором беларусы высказались за сохранение смертной казни?

Так вот вам сразу 100 таких аргументов. Книга Леонида Морякова, которая открыла правду о кровавой ночи на 30 октября, появилась только в 2000-м. Смертную казнь надо запретить. Если бы не было смертной казни, все осужденные дожили бы до своей реабилитации и обогатили бы нашу культуру. Ни один из расстрелянных в 1937-м не был, как выяснилось, виновником».

Заметили ошибку в тексте – выделите её и нажмите Ctrl+Enter
По теме